Показаны сообщения с ярлыком сериалы. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком сериалы. Показать все сообщения

14 февр. 2018 г.

Размышления про жизнь

Image result for сериал тв

Чаму расійскія серыялы небяспечныя для псіхікі — беларуска разбірае тэлевізійнае «мыла» 
Ідэалогія расійскіх серыялаў незаўважна ўтрымлівае мужчын і жанчын у выгадных ролях салдата імперыі і мацеры, якая абслужыць салдата і народзіць новыя шэрагі байцоў і мацярок.
Многія гады я жыву за мяжой, і мне востра бракуе су-быцця з сям’ёй і суседзямі. Каб наблізіцца да чалавека, найлепш падзяліць з ім яго любімы занятак. Вось і выйшла, што каторае лета запар я гляджу з сям’ёй і сябрынай расійскае тэлебачанне — серыялы.
Потым паўгода перапынку — і зноў уліванне расійскіх серыялаў у мозг. Такі рэжым дазваляе добра заўважыць павольныя і важныя змены ў свядомасці маіх блізкіх.