Бастунская выбарчая акруга №1
Кушалевіч Наталля Анатольеўна
Нарадзілася 5 верасня 1973 года ў Гомелі.
Закончыла Маскоўскі дзяржаўны сацыяльны ўніверсітэт, спецыяльнасць — юрыспрудэнцыя.
Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта.
Жыве ў гарадскім пасёлку Воранава, беспартыйная.
Бастунская выбарчая акруга:
Вёскі: Бастуны, Балотнікі, Бальсі, аграгарадок Тракелі (за выключэннем вуліцы Маладзёжнай), Гільвінцы, Раманы, Цешкялі, Лаўцуны, Рачкуны, Цёмны Дол.
Хутар: Вяканцы.
Больцініцкая выбарчая акруга № 2
Сурконт Юзэф Станіслававіч
Нарадзіўся 5 студзеня 1964 года ў вёсцы Сурканты Воранаўскага раёна.
Закончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, спецыяльнасць — агранамія, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Дырэктар камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Эліт-Агра Больцінікі”.
Жыве ў аграгарадку Больцінікі Воранаўскага раёна, беспартыйны.
Больцініцкая выбарчая акруга:
Вёскі: Візгірды, Бражэльцы, Кімелі, Посальч, Любарты, Ёткішкі, Больцінікелі, Вайшні, Ромуці, Забейгі, Жыгі, Кованцы.
Хутары: Кодзі, Кужы.
Частка аграгарадка Беняконі (вул. Камунальная, Сонечная, Гагарына Ю.А., Зорная, Адама Міцкевіча, завулак Гагарына Ю.А.).
Кастрычніцкая выбарчая акруга № 8
Мяцеліца Ян Браніслававіч
Нарадзіўся 13 ліпеня 1959 года ў гарадскім пасёлку Воранава.
Закончыў Беларускую дзяржаўную палітэхнічную акадэмію, спецыяльнасць — цеплагазазабеспячэнне і вентыляцыя.
Дырэктар вытворчага ўпраўлення “Воранаварайгаз” вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблгаз”.
Жыве ў гарадскім пасёлку Воранава, беспартыйны.
Кастрычніцкая выбарчая акруга: вуліцы: Савецкая (цотны бок з № 2 па № 70 уключна), Літоўчыка (няцотны бок з № 1 па № 37 уключна, цотны бок з № 20 па № 30 уключна), Кастрычніцкая, Сямашкі, Міцкевіча, Набярэжная, Някрасава, Дзяржынскага, Горкага, Віленская, Светлая, Грушавая, Спартыўная, Будаўнікоў, Малінавая, Азёрная, Аэрадромная, Вішнёвая, Францыска Скарыны.
Завулкі: Савецкі, Дзяржынскага, Кастрычніцкі, Міцкевіча.