У сервісе праверкі арфаграфіі і стылю LanguageTool стала даступная беларуская мова.
Каб праверыць правільнасць набранага тэксту, трэба адкрыць сайт LanguageTool, абраць унізе вакна беларускую мову і ўставіць тэкст.
Выглядае на тое, што пакуль праграма правярае ў беларускім тэксце толькі арфаграфію, бо памылак стылю не бачыць зусім.
Увага! Словы, напісаныя на «тарашкевіцы», пазначаюцца як памылковыя.
LanguageTool 2.4 існуе як анлайн-сервіс, а таксама як асобная праграма і як дадатак да браўзэра Mozilla.