Показаны сообщения с ярлыком Воранаўски район. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Воранаўски район. Показать все сообщения

12 апр. 2017 г.

У Воранаўскім раёне пустуе палова хутароў. Няма грошаў.


Трухлявых дамоў, якія стаяць у запусценні, з кожным годам становіцца больш, канстатуе старшыня Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў Віктар Роік. Праблема іх зносу хоць і вырашаецца, але вельмі марудна. З аднаго боку, узнікаюць цяжкасці з пошукам гаспадароў і судовымі працэдурамі, з другога — сам працэс зносу не танны.

(справочно: Численность населения Вороновского района на 1 января текущего года составила 25 551 человек и по сравнению с началом 2016 уменьшилась на 739 человек. - Воранаўская газета)

— Мы праводзім работу згодна з рэкамендацыямі абласнога Савета дэпутатаў, ёсць пакрокавы план, як весці юрыдычныя працэдуры, — тлумачыць Віктар Роік. — Мы на месцы распрацавалі свой алгарытм дзеянняў, бо ў нас спецыфічны раён — вельмі многа хутароў, яшчэ нядаўна было больш за тысячу.

Зараз гэта лічба крыху зменшылася, і сёння іх 850! Прыкладна палова стаяць пустымі. Іх трэба зносіць.
— Раней людзі ахвотна бралі зямлю, будаваліся там. Вялі гаспадарку. Цяпер час змяніўся, хутары пазарасталі травой, многія нашчадкі з'ехалі, нават у правы спадчыны не ўступілі, бо не бачаць перспектывы ў гэтым, — кажа старшыня райсавета.