21 февр. 2019 г.

Сям’і з Гродзенскай вобласці, дзе засілілася шматдзетная маці, беларусы падаравалі мэблю і тэхніку і іншае.


Сям’і з вёскі Вайкунцы Воранаўскага раёна, дзе маці павесілася пасля таго, як органы апекі забралі дзяцей, перадалі патрэбныя рэчы, піша Радыё Свабода.

Пасьля трагедыі журналісты тэлеканала «Белсат» Андрусь Козел і Вольга Чайчыц абвесцілі ў «фэйсбуку» збор патрэбных рэчаў для сям’і. За тры дні адгукнулася каля 50 чалавек, расказала Свабодзе педагог-псіхолаг Святлана Бергер, якая брала ўдзел у дапамозе.

Усе ахвяраваныя рэчы завезлі ў Воранава і перадалі мужу нябожчыцы Таццяны Андрэю 20 лютага. Людзі перадалі чатыры канапы, тахту, шафы, крэслы, пральную машыну, тэлевізары, камп'ютары, посуд, бялізну, ручнікі, адзенне для дзяцей, цацкі.

Цягам дня з дапамогай знаёмых і сваякоў Андрэя здолелі разгрузіць рэчы і расставіць мэблю па кватэры. Калі сям’я пераедзе ў Воранава, гаспадарку (кароў, сьвіней) будзе даглядаць бацька Андрэя.

Святлана Бергер разам з Андрэем заехала ў прытулак да ягоных дзяцей у Радуні, пагаварыла з дырэктаркай прытулку Данутай Савіцкай. Па ейных назіраннях як дзіцячага псіхолага, дзецям цяпер дастаткова добра ў прытулку. Кіраўніцтва дапамагае Андрэю і іншым бацькам, каб як мага хутчэй вярнуць іх у сям’ю. Неўзабаве ўсе чацвёра паедуць у санаторый, каб паправіць здароўе. Адметна, што ўсе дзеці з Радунскага цэнтру пасля вяртаюцца дахаты, а не пераходзяць у дзіцячы дом.

Паводле вынікаў пракурорскай праверкі, для адбірання дзяцей у 30-гадовай шматдзетнай маці з Воранаўскага раёна былі бясспрэчныя законныя падставы.