6 сент. 2012 г.

IV абласны адкрыты фестываль гульні “Карнавал весялосці”!


По материалам СМИ.


Распачнецца свята ў 10.00 на вуліцы Юбілейнай гарадскога пасёлка з карнавальнага шэсця раставых лялек, карнавальных масак і ўдзельнікаў конкурсу культарганізатараў вобласці. Жадаючыя змогуць заказаць свой партрэт у шаржыстаў, якія прадэманструюць свой талент.
 Займальна і весела госці фестывалю адпачынуць на разнастайных пляцоўках, якія размесцяцца ў цэнтральнай часцы Воранава. Цікава будзе ў гарадскім парку, дзе можна будзе сустрэцца з казачнымі персанажамі. Даспадобы прыйдуцца конкурсы на лепшую малую скульптурную форму “Лялечны вернісаж” і лепшае сельскагаспадарчае падвор’е, якое літаральна выканана ў стылі беларускіх баек і казак і дзе будзе прадстаўлена нацыянальная кухня.
Жыхарам і гасцям Воранава будзе прадстаўлена канцэртная праграма з удзелам зоркі беларускай эстрады і тэвевядучай Вольгі Плотнікавай, выканаўцы шансона Сяргея Славянскага і калектыву “Эйшышчане” з суседняй Літоўскай Рэспублікі. На летняй эстрадзе ў гарадскім парку аматары фальклора дакрануцца да творчасці народных аматарскіх калектываў са Слоніма, Шчучына, Ваўкавыска і Радуні. А тых, хто любіць беларускі гумар, запрашаем на конкурс размаўляльнага жанру “Весяліцца — не журыцца”. Дарэчы, на свята пазмагацца з мясцовымі жартаўнікамі прыедуць каманды з Бэсцкай вобласці і Мінска.
Свае работы на фестывалі прадставяць Дамы рамёстваў Гродзенскай вобласці, а таксама ўмельцы народнай творчасці і мастакі.
Запланаваны конкурс-выстава кветкавых пано і кампазіцый з прыроднага матэрыялу. А яшчэ на свяце вас чакаюць спартыўныя спаборніцтвы па міні-футболу сярод аматарскіх каманд і суперкубак раёна сярод лепшых жаночых каманд па футболу (в районе и одной то команды нету).
Для адпачываючых будзе арганізаваны шырокі гандль прамысловымі і харчовымі таварамі, а таксама атракцыёны для дзяцей.
Завяршальным акордам свята стане феерверк. А тых, хто не стоміцца за дзень, запрашаем на дыскатэку ў раённы Дом культуры “Святочныя рытмы”.

Усе хвалюючыя пытанні можна вырашыць па тэлефонах: 8 (01594) 2-15-06; 2-14-64.

Автор Вороновский